- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Гарадок. Не прапалі сябе!
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!" работнікі Гарадоцкага РАНС сумесна з юнымі выратавальнікамі правялі прафілактычныя мерапрыемствы на аўтастанцыі ў Гарадку, на прыпынках і гарадскім транспарце.
Работнікі РАНС арганізавалі на аўтастанцыі горада Гарадка прафілактычныя мерапрыемствы, падчас якіх нагадвалі насельніцтву пра захаванні правіл пажарнай бяспекі, а аматарам тытунёвага дыму ратавальнікі растлумачвалі, якія небяспекі тоіць у сабе гэтая згубная звычка. Таксама ў ходзе мерапрыемстваў, кожны жадаючы мог абмяняць цыгарэту на цукерку. Юныя выратавальнікі і работнікі МНС раздалі жыхарам тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю, распавядалі пра небяспеку курэння ў ложку, колькасці пажараў, людзей, якія загінулі па гэтай прычыне ў мінулым і гэтым годзе.