image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шуміліна. Прафілактычная праца ў выходныя дні

211

У выхадныя і святочныя дні на тэрыторыі Шумілінскага раёна актывізавана праца назіральных камісій у домаўладаннях і кватэрах категорированных грамадзян найбольш схільных рызыцы ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Так работнікамі Шумілінскага раённага аддзела па НС у складзе назіральнай камісіі былі наведаны домаўладання і кватэры па гарадскім пасёлку Шуміліна, у якіх пражываюць сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, адзінокія інваліды і пажылыя грамадзяне, а таксама грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Падчас наведвання домаўладанняў члены камісіі ў чарговы раз нагадалі аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і важнасці навучання іх навыкам бяспечных паводзін дома і на вуліцы, грамадзянам, якія злоўжываюць алкаголем – аб небяспецы курэння ў ложку, а таксама аб наступствах парушэнняў правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраправодкі. У пацверджанне таго, былі прыведзены прыклады гібелі людзей на пажарах.

Не засталося без увагі пытанне неабходнасці абсталявання жылых пакояў домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, былі прыведзены прыклады выратавання імі людзей.

Па заканчэнні гутарак ўсім домаўладальнікам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя, а таксама рэкамендацыі па прывядзенні домаўладанняў у пажарабяспечны стан.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть