image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. Акцыя «Моладзь за бяспеку!» працягваецца

1129

У Лепельскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!», прымеркаваная да дня абвяшчэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

З мэтай папулярызацыі і прапаганды дзейнасці арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і прафесіі выратавальніка-пажарнага работнікі МНС наведалі Домжэрыцкую базавую школу і сярэднюю школу №1 горада Лепеля.

Для школьнікаў ратавальнікі падрыхтавалі навучальную забаўляльную праграму з конкурсамі і віктарынамі па бяспецы жыццядзейнасці. Хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з арганізацыяй БМГАВП, распавялі пра дзейнасць юных ратавальнікаў і паказалі відэафільм пра жыццё моладзевага руху. Хлопцам таксама нагадалі пра тое, што рабіць у выпадку надзвычайнвй сітуацыі, прадэманстравалі магчымасці мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач» і пазнаёмілі з часопісам «Юный Выратавальнік». Працягнуліся мерапрыемствы тэматычнай віктарыны. Усе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя прызы і самае галоўнае - новыя веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть