- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Мiёры. Ведаеш сам – нагадай другому!
Падчас профілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі Міёрскага раённага адзела па надзычайных сітуацыях праводзяць выступленіі ў працоўных калектывах раёна. Так, на мiнулым тыдні выратавальнікі наведалі Язненскі дзіцячы сад, дзе сустрэліся з педагагічным калектывам, рад прадпрыемстваў у раённым цэнтры і горадзе Дзісна, а таксама сустрэліся з жыхарамі весак падчас сельскіх сходак.
Размовы, у большасці, шлі аб выкананні правіл бяспекі. Ці то ў сваей хаце, ці на працоўчым месцы – выконваць іх трэба. Без асабістай асцярожнасці станоўчага рэзультата не будзе.
Таксама шэраг выступленняў было праведзена на сельскагаспадарчых палях, дзе ў завяршальнай стадыі знаходзіцца ўборка зерневых. Супрацоўнікі па надзвычайных сітуацыях нагадалі, што выконванне правіл бяспекі пачынаецца перш за ўсё з сябе, а калі ведаеш сам – нагадай аб гэтым і другому. Правілы карытання сродкамі пажаратушення, супрацьпажарны рэжым, а таксама і іншыя веды – асноўны “касцяк”, якім валодаць павінны ўсе.