image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вiцебск. Не варта забываць аб правілах на канікулах

120

Кожнае дзіця, пачуўшы пытанне: "Якая самая любімая пара года?» - адказ не прымусіць доўга чакаць і ўсе ў адзін голас скажуць - Лета.

Летні перыяд нясе ў сабе не толькі радасць канікул, магчымасць загараць і купацца, але і высокія рызыкі для дзяцей. Звязана гэта з мноствам фактараў. Летам дзеці едуць адпачываць у дзіцячыя лагеры, у вёску да бабуль, ходзяць купацца на рэчку і гуляць у лесе, усё гэта ў комплексе з высокай актыўнасцю сонца, казуркамі.

Каб хлопцы адпачывалі бяспечна, віцебскія ратавальнікі наведалі прышкольны лагер сярэдняй школы №21 г. Віцебска. Дзяўчынкі і хлапчыкі ўспаміналі нумары экстранных службаў, высвятлялі чым адрозніваюцца нумары тэлефонаў «101» і «112». Разам з героямі мультфільма "Чароўная кніга МНС" праходзілі тэст па бяспецы і вывучалі небяспечных насякомых, праглядаючы мультфільм. Яшчэ школьнікі праходзілі віктарыну "дзе логіка" і складалі адказы на загадкі.

Весела і цікава праляцеў час у лагеры, а галоўнае пазнавальна.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть