image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ушачы. Злёт юных выратавальнікаў-пажарных

1183

На базе Ушацкай сярэдняй школы адбыўся чарговы раённы злёт клубаў юных выратавальнікаў пажарных Ушацкага раёна. На злёт прыбылі каманды Ушацкай, Вялікадалецкай і Глыбочанскай школ раёна.

У склад журы злёту ўвайшлі работнікі аддзела па адукацыі Ушацкага райвыканкама, Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Старшыняваў намеснік начальніка Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Міхайлавіч Уліновіч, які і адкрыў злёт, сказаўшы ўступную прамову.

Пачатак спаборніцтваў быў адкрыты конкурсам «Візітная картка», у якім лепшай апынулася каманда Ушацкай школы. Юныя ратавальнікі Глыбочанскай школы сталі лепшымі ў конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», паказаўшы выразную і зладжаную працу, а вучні Велікадалецкай школы заваявалі першае месца ў конкурсе «Пажарны кросфіт». У агульным жа заліку першае месца заняла каманда Ушацкай сярэдняй школы, другое каманда Велікадалецкай школы, трэцяе месца заняла каманда Глыбоченская сярэдняя школа. Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі.

І нават калі лёс удзельнікаў злёту юных ратавальнікаў пажарных у будучыні не будзе звязаны з прафесіяй выратавальніка спадзяемся, што навыкі і веды, атрыманыя на такіх мерапрыемствах дапамогуць ім пазбегнуць надзвычайных сітуацый і аказаць дапамогу тым, хто патрапіць у такія сітуацыі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть