- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Гарадок. Пасяўная кампанія на кантролі ў ратавальнікаў
У Гарадоцкім раёне працягваецца работа па кантролю за станам аб'ектаў пасяўной кампаніі, тэхнікі, задзейнічанай на веснавых палявых работах, а таксама станам аб'ектаў жывёлагадоўлі.
У першую чаргу прафілактычныя мерапрыемствы накіраваны на недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці, захаванні правіл пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў.
У ходзе пажарна-прафілактычнай работы з работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў праведзены інструктажы па выпаўненнi правіл пажарнай бяспекі, праведзена навучанне карыстанню першаснымі сродкамі пажаратушэння, растлумачаны парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі.