image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Пагулялі, паўтарылі… свет бяспекі адчынілі

419

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Кажарская наведала дзіцячыя сады ў аграгарадку Машканы, у гарадскім пасёлку Багушэўск, таксама сады №2 і №3 горада Сянно.

Марына Юр'еўна правяла з дзецьмі навучальную прафілактычную гутарку па асновах бяспекі жыццядзейнасці, падчас якой распавяла дзецям аб правілах бяспекі падчас навальніцы, адпачынку на прыродзе, на вадаёмах. Паўтарыўшы нумары экстраных службаў, кожны паспрабаваў патэлефанаваць дыспетчару і паведаміць аб надзвычайнай сітуацыі. Таксама работнік МНС распавяла, дзе небяспечныя месцы дома і чаму песціцца з агнём і вострымі прадметамі вельмі небяспечна. Для навучання выкарыстоўваліся сітуацыйныя гульні: «Пяць крокаў выратавання», «Дым, вуліца, пажар», «Небяспечна – бяспечна». Такім чынам, хлопцы і дзяўчынкі атрымалі не толькі пазітыўныя эмоцыі, але і патрэбныя веды і ўменні.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть