image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Увага ўсім, асабліва дарослым!

941

Бяспека дзяцей – прыярытэтны напрамак у рабоце лёзненскіх ратавальнікаў. Яны актыўна выступаюць перад бацькамі школьнікаў з аграгарадка Крынкі, а таксама базавай школы І.А.Авекава г.п.Лёзна.


Выступаючы перад дарослымі, работнікі МНС нагадваюць, што большасць трагедый з удзелам дзяцей адбываецца па недаглядзе бацькоў. З гэтага варта простае правіла – не пакідаць без нагляду, як дашкольнікаў, так і дзяцей старэйшых.
Ратавальнікі прывялі трагічныя прыклады з жыцця, а таксама прагаварылі дзеянні дарослых, якія маглі пазбегнуць трагічных выпадковасцей.
Пакідаючы дзяцей на тэлефон, бацькі павінны разумець, што ў выпадку бяды ён не зможа дапамагчы дзіцяці.
Цяпер актыўна праходзіць акцыя «Дзень бяспекі. Увага Усім!». Аб яе мэтах і задачах таксама было данесена да дарослых, якія прысутнічаюць на бацькоўскіх сходах. Бо маштабы НС могуць быць значна большымі, чым пажар дома! Ведаць алгарытм дзеяння і ўменне дапамагчы сабе і навакольным – задача не з лёгкіх! Ратавальнікі нагадалі, як паводзіць сябе пры НС, а таксама расказалі аб прычынах вогненных трагедый у раёне.
Не абышлі бокам тэму вясновых выпальванняў, бо многія гаспадары ўжо ўзялі ў рукі рыдлёўкі і граблі, каб навесці парадак. Аднак ёсць і тыя, хто проста кідае запалку ў сухую траву, падвяргаючы небяспецы гаспадарчыя пабудовы, жылыя дамы, а часам і жыццё.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть