- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Для чаго неабходны заняткі па бяспецы? Адказваюць Чашніцкія ратавальнікі
Урокі бяспекі праходзяць як ва ўстановах адукацыі ў класах і групах, так і дома, калі дзіця не наведвае дзіцячы сад. Прафілактычныя мерапрыемствы прайшлі ў Кашчынскай і Красналуцкай школах, садах горада Чашнік.
У наш час малых апроч дзіцячых радасцяў атачаюць і нямала небяспек як на вуліцы, так і дома. І задача дарослых засцерагчы дзяцей ад знешніх пагроз іх здароўю і жыццю. І ахаваць не значыць замкнуць у чатырох сценах, а навучыць абыходзіць небяспекі бокам. І галоўнае, правільна сябе паводзіць у надзвычайнай сітуацыі, калі абысці небяспеку бокам не атрымалася, бо дарослыя, на жаль, не заўсёды побач, каб своечасова прыйсці на дапамогу.
Дашкаляты добра ведаюць нумар службы выратавання і нават два «101» і «112», аднак як паказалі заняткі па бяспецы, што свой адрас ведаюць адзінкі – без падказак дарослых не абышлося.
А што рабіць пасля таго, як званок у МНС зроблены? – тут інспектар прапаганды Юлія Касцюкова прыйшла на дапамогу хлопцам і навучыла іх правільна пакідаць задымленае памяшканне ў бяспечнае месца.
«Штучны Інтэлект МНС» дапамог хлопцам успомніць усе магчымыя небяспечныя месцы на вуліцы, якія лепш абыходзіць бокам, і ў дадатак прадэманстраваў серыю з мультфільма Чароўная кніга.
Падчас заняткаў хлапчукі і дзяўчынкі гулялі «У бяспеку»: гулялі тэатр-экспромт, «тушылі», прапаўзалі па задымленым калідоры і шматлікае іншае. І галоўнае – успомнілі правілы бяспекі, плюс, атрымалі размалёўкі і расклады ад работніка МНС.