image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ушачы. Урокі бяспекі для самых маленькіх

593

Ушацкія выратавальнікі правялі занятак з малымі ва ўстанове дашкольнай адукацыі Глыбачанскім дзіцячым садзе пра навучанні правілам бяспекі.

Работнікі МНС правялі тэматычныя гульні і віктарыны, нагадалі правілы бяспечных паводзін дома, што ў выпадку небяспекі неабходна ў першую чаргу не панікаваць, эвакуіравацца на вуліцу і ні ў якім разе нельга хавацца ад агню. З дапамогай выратавальнікаў хлопцы і дзяўчаты засвоілі, па якім нумары неабходна выклікаць выратавальнікаў і што трэба паведаміць у выпадку бяды. Таксама, добра засвоілі дзеці, з якімі цацкамі варта гуляць, а якія вельмі небяспечныя для дзіцячых гульняў. Мерапрыемства разнастаіў паказ мультфільма з серыі «Чароўная кніга», разам з героямі мультфільма дашкаляты паўтаралі вывучаныя правілы бяспекі. Прыемным сюрпрызам для рабят стала ўручэнне падарункаў на супрацьпажарную тэматыку. З іх дапамогай яны змогуць правесці час не толькі цікава, але і карысна.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть