- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Супрацоўнікі МНС у Міёрах прапанавалі не прапальваць свае жыццё
Чарговае мерапрыемства з рамках акцыі “Не прапальвай свае жыцце” у Міёрскім раёне прйшло на прамысловым прадпрыемаствы. На гэты раз супрацоўнікі выратавальнай службы сустрэліся з прадстаўнікамі жыллева-камунальнай гаспадаркі.
Падчас сустрэчы размова шла аб выкананні правіл бяспекі, у тым ліку – аб недапушчальнасці курэння ў ложку, як асноўнай мэты акцыі.
Не сакрэт, што курэнне ў ложку з’яўляецца самай распаўсюджаннай прычынай гібелі людзей на пажарах. Таму супрацоўнікі МНС прапаноўвалі ўдзельнікам акцыі захаваць частку свайго здороўя і змяніць цыгарэту на салодкі прыз. Асноўная мэта гэтага конкурсу – прыцягнуць увагу ўдзельнікаў да праблемы гібелі людзей ад згубнай звычкі.
- Ніколі не курыў, сваім дзецям забараняў і ўвогуле не пацярплю, каб ў хаце хтосьці дыміў цыбуком – дзеліцца сваімі думкамі адзін з удзельнікаў. – Курэнне – гэта не толькі выкінутыя на вецер грошы, але і пагубленае здароўе. Таму я ярасны праціўнік курэння ўвогуле. Да таго ж, гэта яшчэ і найбольш частая прычына гібелі людзей на пажарах.
- Курыў з маленства і не лічу гэта чымсьці крымінальным – адказвае яму яго калега. – Да, у ложку не куру. Ведаю, што гэта небяспечна. Але нават калі куру, роблю гэта ў спецыяльна абсталяванных для гэтага месцах. І ніхто мяне не пераканае, што так робіць нельга. Гэта мае здароўе і мае жыцце.
У размову ўмяшаўся супрацоўнік па надзвычайных сітуацыях:
- Акцыя носіць назву “Не прапальвай свае жыцце”. І яе асноўная мэта – папярэдзіць аб небяспечнасці курэння ў ложку. Калі вы гэтага не дапускаеце, мы толькі рады.
Такім чынам у працэсе размовы многія з прысутных высказалі свой пункт погляду на звычку. І радасна, што большасць з іх па-ранейшаму негатыўна адносяцца на звычкі. І паабяцалі, што, калі побач з імі з’явяцца людзі, якія будуць курыць у ложку, правядуць з імі бяседу, што называецца, па-суседску.