- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Ушачы. За бяспеку разам
Ушацкія ратавальнікі працягваюць прафілактычную працу у рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам».
Прафілактычныя мерапрыемствы былі арганізаваны у Кубліцкім, Ушацкім сельскіх Саветах і гарпаселке Ушачы. Асаблівая ўвага надавалася катэгараваным грамадзянам, бо яны найбольш рызыкуюць.
Падчас наведвання домаўладанняў з грамадзянамі праводзілася тлумачальная работа па пытаннях бяспечнага пражывання. Грамадзян інфармавалі аб асноўных прычынах пажараў у жылым фондзе і прычынах гібелі людзей ад іх. У зоне асаблівай увагі ратавальнікаў было ўтрыманне тэрыторыі ў найбольш пажаранебяспечны перыяд, стан пячнога ацяплення, электраправодкі і газавага абсталявання. Данеслі да жыхароў населеных пунктаў аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрыманні іх у спраўным стане. Некаторым грамадзянам ратавальнікі дапамаглі ўстанавіць яго. У час сустрэч уручалася наглядна-выяўленчая прадукцыя.
Праца была праведзена больш чым у 100 домаўладаннях. Там, дзе былі выяўлены парушэнні, прапанаваны мерапрыемствы па іх устараненню, забяспечаны кантроль ступені выканання прапанаваных мерапрыемстваў.