image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ушачы. Правілы паводзін на вадзе для дзяцей аздараўленчых лагераў

892

У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі МНС Ушацкага раёна арганізавалі і правялі шэраг пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў у дзіцячых аздараўленчых лагерах.

Гэтым разам лагер Ушацкай школы перамясціўся на маляўнічы бераг возера «Вечалле», дзе дзяці пазнаёміліся з бяспекай на вадаёмах і наглядна нагадалі асновы бяспечных паводзін. Спачатку мерапрыемства начальнік варты Мікалай Шустроў прадэманстраваў сродкі ратавання на водах, наяўныя на ўзбраенні ва Ушацкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, патлумачыўшы прынцып іх выкарыстання для ратавання людзей.

Начальнік аддзела Сяргей Яўгенавіч Аваднеў правёў з хлопцамі прафілактычную гутарку, у якой нагадаў асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці, захаванне якіх дапаможа пазбегнуць траплення ў небяспечныя сітуацыі. У завяршэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі пракаціцца на выратавальнай лодцы.

З персаналам лагераў работнікі Ушацкага раённага аддзела па НС таксама праводзяць навучальную працу, накіраваную на забеспячэнне бяспекі дзяцей.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть