Учреждение «Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Лепельскія ратавальнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах па пляжнаму валейболу
Адкрыты турнір па пляжнаму валейболу сабраў аматараў спорту і актыўнага адпачынку на маляўнічым гарадскім пляжы Лепеля. У спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел 9 каманд з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, сярод якіх была і каманда Лепельскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям.
– Удзел у спартакіядзе – гэта выдатная магчымасць паказаць сваю фізічную падрыхтоўку і пагутарыць з прадстаўнікамі іншых каманд. Спорт дапамагае нам станавіцца больш моцнымі і згуртаванымі, – адзначылі ратавальнікі.
Нягледзячы на тое, што барацьба была напружанай, спаборніцтвы прайшлі ў сяброўскай атмасферы. Арганізатары спартакіяды адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх каманд і важнасць такіх мерапрыемстваў для развіцця здаровага ладу жыцця і спорту ў Лепельскім раёне.
Пазітыўная атмасфера, цудоўнае надвор’е, спартыўная рызыка і падтрымка балельшчыкаў зрабілі гэты дзень па-сапраўднаму яркім і запамінальным!
Па выніках турніру прадстаўнікі МНС сталі бронзавымі прызерамі спаборніцтваў.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси