image description
 

Учреждение «Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Бешанковічы. Бяспека ўборачнай кампаніі на асобым кантролі ратавальнікаў

284

На змену зацяжным дажджам прыйшло доўгачаканае сонца. Слупкі тэрмометраў няўхільна паўзуць уверх, а для аграрыяў наступіла самая адказная пара – уборка ўраджаю. Каб своечасова прыбраць культуры і зберагчы іх ад агню, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць працаўнікам аграпрамысловага комплексу патрабаванні пажарнай бяспекі.

Супрацоўнікі МНС праводзяць наглядна-прафілактычныя мерапрыемствы штодня, імкнучыся ахапіць усе суб'екты гаспадарання, задзейнічаныя ва ўборачнай кампаніі. Галоўная мэта такіх візітаў –аказаць кансультатыўную дапамогу кіраўнікам гаспадарак, своечасова заўважыць слабыя месцы і ліквідаваць іх да пачатку гарачай пары.

У межах гэтай працы ратавальнікі правялі чарговыя прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах уборкі збожжавых культур у закрытым акцыянерным таварыстве «АСБ-Агра Наватар» і сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Вядрэва».

У полі зроку супрацоўнікаў ведамства знаходзіцца кожны аспект бяспекі: правяраюцца наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, укамплектаванасць тэхнікі спраўнымі вогнетушыцелямі, а таксама забеспячэнне месцаў уборкі дзяжурнай тэхнікай, прыстасаванай для падачы вады. Асобным пунктам праграмы кантролю традыцыйна з'яўляецца веданне работнікамі алгарытму дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Ратавальнікі сустракаюцца з інжынерамі, аграномамі і механізатарамі, праводзяць прафілактычныя гутаркі з усімі работнікамі, задзейнічанымі на ўборцы ўраджаю, каб яшчэ раз прагаварыць асноўныя правілы бяспекі на працоўным месцы.

– Падчас уборачнай кампаніі любая іскра можа прывесці да непапраўных наступстваў. Наша мэта – аказаць максімальную дапамогу аграрыям мінімізаваць любыя рызыкі. Асобую ўвагу мы ўдзяляем не толькі тэхнічнаму стану ўборачно-нарыхтоўчых агрэгатаў, але і гатоўнасці саміх людзей аператыўна і правільна зрэагаваць у выпадку найменшага загарання, – адзначыў старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть