image description
 

Учреждение «Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Лёзна. Бяспека ў трэндзе!

286

Летнія канікулы – гэта пара бесклапотнасці і весялосці, але менавіта ў гэтыя месяцы маладое пакаленне часцей за ўсё трапляюць у бяду. Як зберагчы сябе ад небяспекі дома і на вуліцы, а таксама чаму прафесія ратавальніка сёння прываблівае столькі молодзі? Пра гэта расказалі ратавальнікі ў палатачным лагеры «Патрыёт».

Дзясяткі хлапчукоў і дзяўчынак уважліва слухаюць працаўніка МНС. Акрамя прафарыентацыі ў ратавальніка да іх сур'ёзная размова.

Статыстыка гэтага года прымушае скалануцца: толькі з пачатку 2026 года ў вадаёмах Беларусі загінулі 7 дзяцей. Абуральны выпадак адбыўся ў чэрвені ў Глыбоцкім раёне. Двое хлапчукоў 12 і 13 гадоў гулялі ў двары прыватнага дома, мяч упаў у штучную сажалку. Спрабуючы дастаць яго з вады, адзін з дзяцей трапіў у ваду. Другому хлопчыку цудам удалося ўчапіцца за корань дрэва і паклікаць дарослых, але выратаваць яго сябра, на жаль, не змаглі.

Запомніце: вада не даруе свавольстваў і бестурботнасці! – цвёрда кажа намеснік начальніка Максім Лашкевіч, звяртаючыся да прыціхлых школьнікаў. – Ніякіх ныранняў у незнаёмых месцах, скачкоў з тарзанак і купання без бацькоў. Не спрабуйце даставаць рэчы, якія ўпалі ў ваду самастойна – адразу клічце дарослых!

Доўга размаўляць на вуліцы не дазволіла надвор'е, таму ратавальнікі запрасілі молодзь у актавую залу Дабрамыслінскай сярэдняй школы імя Леаніда Ціхмянава. Там падлеткам прапанавалі гульню «Бяспека 112». А завяршылася сустрэча караоке. Хлопцы выконвалі вядомыя песні, перакладзеныя на «бяспечны матыў».

Такія сустрэчы ў аздараўленчых лагерах – гэта не толькі магчымасць у чарговы раз нагадаць дзецям аб правілах бяспекі, але і выдатны спосаб ранняй прафарыентацыі. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі пасля такіх інтэрактыўных урокаў сур'ёзна задумваюцца аб паступленні ў ліцэй МНС і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, каб у будучым таксама ганарліва насіць званне ратавальніка-пажарнага.

Сямікласнік Тарас ужо цвёрда вырашыў стаць ратавальнікам: «Мяне захапляе, што яны не толькі тушаць пажары, а рэальна ратуюць людзей у розных небяспесных сітуацыях і прыходзяць на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Сёння нам расказалі пра будні ратавальніка і зразумеў, што хачу прысвяціць сваё жыццё».

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть