image description
 

Учреждение «Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Орша. Урокі, якія абавязкова спатрэбяцца

234

Бяспека - гэта не абстрактнае паняцце, а навык, які можа аднойчы выратаваць жыццё. Менавіта таму супрацоўнікі МНС рэгулярна наведваюць установы адукацыі Аршанскага раёна, каб наўпрост пагаварыць з дзецьмі, моладдзю і педагагічнымі калектывамі аб важным - аб бяспецы жыццядзейнасці.

Такія сустрэчы заўсёды выклікаюць жывую цікавасць. Дзеці ўважліва слухаюць апавяданні ратавальнікаў, якія ведаюць пра надзвычайныя сітуацыі не па чутках. Супрацоўнікі МНС даступна і на канкрэтных прыкладах тлумачаць, чым небяспечная бестурботнасць, як не дапусціць пажару, чаму нельга ігнараваць сігналы спрацоўвання пажарнай сігналізацыі, нават калі яна навучальная і што рабіць, калі бяда ўсё ж такі здарылася.

Асаблівая ўвага надаецца практычным парадам. Як правільна пакінуць будынак пры эвакуацыі? Куды тэлефанаваць і што казаць дыспетчару экстраных службаў? Як дапамагчы пацярпеламу да прыезду адмыслоўцаў? Адказы на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя атрымліваюць з першых вуснаў. Часта мерапрыемствы суправаджаюцца дэманстрацыяй прымянення першасных сродкаў пажаратушэння і паказам тэматычных відэаматэрыялаў, што робіць размову на сур'ёзную тэму нагляднай і зразумелай.

Такія заняткі - гэта не толькі аб правілах і інструкцыях. Гэта яшчэ і размова аб грамадзянскай адказнасці, узаемадапамозе і ўменні не разгубіцца ў цяжкую хвіліну. Прафілактычная работа, якую вядуць работнікі МНС у адукацыйных установах, - важная частка агульнай сістэмы бяспекі Аршанскага раёна. Веды, атрыманыя на такіх сустрэчах, застаюцца з дзецьмі на доўгія гады, а дарослым даюць магчымасць замацаваць атрыманыя раней веды па бяспецы жыццядзейнасці. А значыць, гэтыя заняткі сапраўды можна назваць урокамі, якія абавязкова спатрэбяцца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть