image description
 

Учреждение «Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Гарадок. Аб бяспецы каля прылаўка

207

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Крысціна Жорава рэгулярна сустракаецца з жыхарамі вёсак і іншых населеных пунктаў раёна ў месцах гандлю і масавага адпачынку. Размовы заўсёды аб важным, аб надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся ў вобласці і раёне, а таксама аб рэкамендацыях па недапушчэнні пажараў у жыллё грамадзян.


Бесперапынная работа з насельніцтвам па фарміраванні культуры бяспекі ў грамадстве – адзін з важных прыярытэтаў для МНС. Таму ратавальнікамі выкарыстоўваецца магчымасць для данясення да жыхароў нашай краіны аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі.

Звычайна, месцы гандлю ў сельскай мясцовасці гэта тэрыторыя для сустрэч і абмену навінамі ў мясцовых жыхароў, таму на гэтых пляцоўках часта можна сустрэць работнікаў выратавальнага ведамства. Тут у інтэрактыўнай форме можна не толькі праверыць наяўныя веды ў пытаннях бяспекі, але і набыць новыя.

Так, інспектар Крысціна Жорава, прапаноўвала жыхарам Пальмінскага сельсавета адказаць на пытанні віктарыны пра бяспеку ў зімовы час года, а з дапамогай гульнявой абруса папоўніць веды гаспадынь у задачы па тушэнні ўзгаранняў на пліце і ў іншых бытавых абставінах.

Нагадвала інспектар і аб недапушчальнасці курэння ў ложку, а таксама пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення.

У завяршэнні гутарак, кожны наведвальнік атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці і новыя веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.
 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть