Учреждение «Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
У Оршы прайшлі тактычна-спецыяльныя вучэнні
Аршанскім гаррайаддезлам па надзвычайных сітуацыях праведзены тактычна-спецыяльныя вучэнні на терыторыі Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Па тактычнай задумцы, у выніку кароткага замыкання электраправодкі цеплавентылятара ў жылым пакоі адбылося ўзгаранне дывана, агонь распаўсюджваўся па гарачых паверхнях маёмасці. Спрацавала сігналізацыя «Маланка», персанал пачынаў праводзіць мерапрыемства па эвакуацыі людзей. У жылых пакоях на момант інцыденту знаходзіліся тры чалавекі.
На вучэннях было задзейнічана 15 адзінак пажарная тэхнікі, больш за трыццаць чалавек асабістага складу Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
У ходзе вученняў былі адпрацаваны выразнасць і зладжанасць дзеянняў работнікаў Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, падраздзяленняў Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях і ўсіх службаў узаемадзеяння, уменне правільна і эфектыўна ўзаемадзейнічаць. Па завяршенні заняткаў былі падведзены вынікі з падрабязным разглядам усіх дзеянняў кожнага работніка, які ўдзельнічаў у вучэннях.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси