image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Міеры. Правілы бяспечных паводзін для дзяцей

300

На тэрыторыі Міерскага раёна працягваецца пажарна-прафілактычная работа з насельніцтвам па папярэджванні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. І хоць усе мы пагаджаемся з тым, што адказнасць за бяспеку нясуць дарослыя, аднак падрастаючае пакаленне таксама не застаецца ў старонцы. Так, чарговая сустрэча прайшла ў Слабацкой пачатковай школе. Да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі выратавальнікі, каб нагадаць, што жыць неабходна бяспечна!

Канешне, спачатку дзеці імкнуліся даказаць, што і так добра ўсё ведаюць і выконваюць. Аднак трагічныя прыклады з жыцця з’явіліся доказам таго, што да «ўсёведання» нам яшчэ вельмі далёка. Таму зусім не лішнімі былі праведзеныя з хлопчыкамі і дзяўчынкамі «гульні бяспекі». Так, дзеці пры дамапозе гульні ўзгадалі, як сябе паводзіць, каб не трапіць у надзвычайныя сітуацыі, і што рабіць, калі такая сітуацыя адбылася. Акрамя таго, удзельнікам мерапрыемства нагадалі, як правільна вызваць службу выратавання і што зрабіць з апавяшчальнікам, каб ён сапраўды апавяшчаў.

«У нас дома ёсць апавяшчальнік, – паведаміў Дзіма, вучань трэцяга класа. – Ён у маім пакоі на столі вісіць. Я ведаю, што ён працуе, як сігналізацыя: пажар пачынаецца – апавяшчальнік пікаць пачынае. У гэты момант неабходна выклікаць ратавальнікаў і выбягаць на вуліцу».

Адразу адчуваецца, што з дзецьмі праводзяцца размовы па правілах бяспечных паводзін і ў школе, і дома. А каб хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава і далей вывучаць гэтыя правілы, ратавальнікі ўручылі ў канцы мерапрыемства вучнямі тэматычныя падарункі – размалёўкі, лінейкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть