Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Лепель. І дашкалятам ясна – гуляць з агнём небяспечна!
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Фёдаравіч правяла навучальнае мерапрыемства з малымі з Юркаўшчынскага дзіцячага сада Лепельскага раёна. Ужо ў дашкольным узросце яны ўсё выдатна запамінаюць і нават могуць навучыць правілам пажарнай бяспекі дарослых.
Таццяна Уладзіміраўна правяла з дашкольнікамі тэматычную гутарку, прысвечаную асновам бяспекі жыццядзейнасці, падчас якой хлапчукі і дзяўчынкі не толькі ўважліва слухалі, але і дружна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Дашкаляты строга ўразумелі, што запалкі дзецям не цацка, а месцы для гульняў павінны быць бяспечнымі.
Падчас заняткаў хлопцы ў гульнявой форме тэлефанавалі па тэлефонах «101» і «112», вучачыся правільна паведамляць пра надзвычайную сітуацыю і дзейнічаць у выпадку пажару, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў гульні «Небяспечна-бяспечна».
У завяршэнні мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі кніжкі-размалёўкі па бяспецы жыццядзейнасці.