Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Глыбокае. Гуляючы, вучым правілам бяспекі
Дзіцячы траўматызм усё больш становіцца прадметам асаблівай заклапочанасці розных ведамстваў. Дзеці заўсёды былі і застаюцца самай уразлівай і неабароненай часткай насельніцтва.
Каб навучыць дзяцей правілам бяспекі і сфарміраваць у будучыні культуру правільных і бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях, работнікі МНС праводзяць ва ўстановах адукацыі Глыбоцкага раёна прафілактычныя мерапрыемствы з дзецьмі.
Чарговыя сустрэчы з ратавальнікамі прайшлі ў дашкольных установах і школах раёна. Падчас мерапрыемстваў дзеці ў гульнявой форме запомнілі пяць крокаў выратавання, а таксама падзяліліся сваімі ведамі ў пытаннях бяспекі і наглядна паказалі, як правільна выклікаць экстранныя службы.
Ратавальнікі расказалі аб розных надзвычайных сітуацыях, што трэба рабіць, каб іх прадухіліць, як небяспечна гуляць з запалкамі і запальніцамі і як паводзіць сябе, калі здарыўся пажар. А для замацавання ведаў дзеці паглядзелі навучальныя мультфільмы з серыі «Чароўная кніга».
– Сёння мы паўторым з вамі правілы пажарнай бяспекі, якія крокі выратавання варта прадпрымаць, калі вы ўбачылі пажар у доме і многае іншае, – пачынае гутарку з выхаванцамі ўстановы прапагандыст раённага аддзела.
Правядзенне гэтых прафілактычных мерапрыемстваў дазваляюць прыцягнуць увагу дарослых да праблемы гібелі і траўміравання дзяцей ад розных надзвычайных сітуацый, а таксама нагадаць дзецям аб небяспецы дзіцячага свавольства з агнём.