- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Лёзна. Цёплая сустрэча напярэдадні Новага года
У Лёзненскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылася сустрэча кіраўніцтва аддзела з членамі сямей работнікаў. На сустрэчы прысутнічаў начальнік Цэнтра культурна-выхаваўчай работы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС ВітальЧайкін.
У цёплай і нязмушанай абстаноўцы начальнік аддзела, Іван Жалязоўскі падзякаваў прысутным за падтрымку сваіх мужоў і сыноў, якія нясуць службу ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. Маючы надзейны тыл, мужчына можа прысвяціць сябе важным справам, ісці наперад, ствараць і дабівацца поспеху!
Аднак, ёсць і іншы бок медаля – калі родныя ведаюць аб негатыўных фактах у жыцці работнікаў МНС і замоўчваюць праблему. Тут Іван Міхайлавіч прывёў некалькі прыкладаў, якія адбыліся ў Віцебскай вобласці і не толькі, якія паказваюць, наколькі чулымі павінны быць сем'і, калі бачаць, што з іх мужам ці сынам нешта адбываецца.
Начальнік аддзела расказаў, якім павінен быць алгарытм дзеянняў, калі родныя заўважылі змены ў паводзінах чалавека.
26 студзеня нашу краіну чакае важная падзея - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тут начальнік аддзела растлумачыў этапы правядзення электаральнай кампаніі, закрануў актуальныя міжнародныя падзеі, унутраную палітычную сітуацыю і ролю Прэзідэнта ў кіраванні краінай.
– Палітычная бяспека – ключавы элемент для любой дзяржавы. Дзеля гэтага грамадства павінна захаваць адзінства! – нагадаў начальнік аддзела.
–Хацелася б выказаць падзяку за арганізацыю такой карыснай сустрэчы. Апроч той важнай інфармацыі, якую нам давялі, гэта быў выдатны шанец бліжэй пазнаёміцца, убачыць, у якіх умовах працуе мой сын, задаць пытанні, – падзялілася ўражаннямі маці маладога работніка аддзела Таццяна.
Напрыканцы сустрэчы прадстаўнік абласнога ўпраўлення павіншаваў усіх з надыходзячым 2025 годам і пажадаў здароўя і дабрабыту.