image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Віцебскі раён. Дзяцінства павінна быць бяспечным

467

У Віцебскім раёне падвялі вынікі раённага этапа фестывалю «Бяспечнае дзяцінства».

На базе Ноўкінскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці сабраліся прадстаўнікі ўсіх устаноў дашкольнай адукацыі Віцебскага раёна для дэманстрацыі сваіх распрацовак і метадаў навучання дзяцей бяспецы.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся начальнік Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Міхайлавіч Радзіёнаў:

– Менавіта вы з'яўляецеся першымі павадырамі ў свет бяспекі для нашага падрастаючага пакалення. Таму работа ў гэтым напрамку павінна быць на высокім узроўні і на пастаяннай аснове.

Згодна з лёсаваннем кожнай установе дашкольнай адукацыі была прадастаўлена магчымасць прадэманстраваць свае матэрыялы. Конкурс быў празрысты і вельмі карысны, бо работнікі адукацыі дзяліліся досведам з калегамі, бралі на ўзбраенні новыя ідэі.

За актыўны ўдзел у фестывалі «Бяспечнае дзяцінства» ўсе ўстановы атрымалі лісты падзякі ад кіраўніцтва Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела па адукацыі Віцебскага раённага выканаўчага камітэта. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца заняў Капцянскі дзіцячы садок, другое месца – Лужаснянскі дзіцячы садок, а несумнеўным пераможцам стаў Кіраўскі дзіцячы садок, які і будзе прадстаўляць Віцебскі раён на абласным этапе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть