image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзненскія ратавальнікі даюць лесу новае жыццё!

366

Лёзненскія ратавальнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» па аднаўленні бураломных участкаў лясоў пасля разгулу стыхіі.

Рабочы «дэсант» на чале з намеснікамі начальніка аддзела высадзіўся за межамі гарадскога пасёлка Лёзна па накіраванні аграгарадка Дабрамыслі.     
– Разам мы робім уклад у аднаўленне лясоў нашай краіны. Упэўнены, што кожны ўдзельнік будзе ганарыцца сваім учынкам ведаючы, што зрабіў уклад у будучыню. Такія акцыі яшчэ больш аб'ядноўваюць наш аддзел, ды і ўсіх беларусаў, – адзначыў Вадзім Усцінаў, першы намеснік начальніка Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Падобныя акцыі праходзяць кожны год вясной і восенню. Назва ў іх розная, але сутнасць застаецца адна і тая ж – абнавіць нашы лясы. Не толькі работнікі лясной галіны, але і тыя, хто ўдзельнічае ў такіх мерапрыемствах, разумеюць, як цяжка вырошчваць лес, і ўсведамляюць, што прыносяць сваёй працай вялікую карысць краіне. Бо толькі праз гады, высаджаныя культуры можна будзе назваць лесам.
– Прымаць удзел у акцыях па пасадцы лесу – добрая традыцыя, якую мы перадаем маладому пакаленню. Няхай наша праца дапаможа вярнуць страчаныя падчас стыхіі лесу, каб наша Лёзненшчына і Беларусь станавіліся яшчэ прыгажэйшымі, – адзначае Максім Лашкевіч, намеснік начальніка аддзела.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть