image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чашнікі. Сустрэча энергетыкаў з прадстаўніком службы выратавання

16

Намеснік начальніка Віцебскага абластногак МНС Андрэй Мікалаевіч Балтрук правёў сустрэчу з работнікамі Лукомскай ДРЭС. Мэта сустрэчы – адказаць на пытанні энергетыкаў, якія тычацца ўласнай бяспекі.



Большасць пажараў адбываецца па аднатыпным сцэнары: выпіў – закурыў – заснуў і не прачнуўся. Аб тым, што 90% пажараў адбываецца з-за п'янай цыгарэты, нагадаў Андрэй Батрук прысутным. І з-за згубнай звычкі няшчаснага суседа пакутуюць звычайныя сем'і. Як абараніць сябе і сваю сям'ю ад задымлення знізу? – Усталюйце пажарны апавяшчальнік. 

– На жаль, у свеце тэхналогій ніхто не застрахаваны ад пажару! – Працягвае тэму аб апавяшчальніку прадстаўнік пажарнай службы.
У 21-м стагоддзі нашы дамы напоўнены электрапрыборамі: мікрахвалёўкі, тэлевізары, зарадныя прылады. Пры парушэнні правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў, такіх як: перагрузка электрасеткі, не выключаны сыходзячы з дому і перад сном электрапрыбор, эксплуатацыя электрапрыбора са скончаным тэрмінам службы і іншыя – ёсць пагроза ўзнікнення пажару ў кожным доме ці кватэры.

Тэма аб падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона актуальная для жыхароў сельскай мясцовасці. «Аднак печы ў нас топяцца не толькі ў хатах, але і ў лазнях» – аб небяспецы невыканання правілаў дэталёва распавёў Андрэй Мікалаевіч.

Дзіцячая бяспека, выкананне правілаў пры карыстанні газам, развядзенне вогнішчаў на прысядзібных участках, бяспека ў лесе – тэмы бяспекі былі агучаны пры выступленні намеснікам начальніка абласнога ўпраўлення МНС.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть