image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Урокі бяспекі для малых

386

У аграгарадках Дабрамыслі, Крынкі і Новае Сяло Лёзненскага раёна ратавальнікі правялі ўрокі бяспекі для выхаванцаў дзіцячых садоў.

Так, малыя даведаліся, што гульні з агнём могуць прывесці да пажару. А пры пажары самае галоўнае выходзіць з задымленага памяшкання, паведаміць дарослым і выклікаць ратавальнікаў. Як правільна гэта зрабіць, хлопцы прагаварылі з работнікамі МНС.

Хлапчукі і дзяўчынкі паднімалі нумары экстраных службаў на НС, якую агучвала інспектар МНС, бо па такіх нумарах варта тэлефанаваць толькі ў выпадку бяды, а ніяк не з жадання ўбачыць у сябе ў двары вялікую чырвоную машыну ратавальнікаў ці, да прыкладу, яркую газэль газавай службы. Так хлопцы ў чарговы раз не толькі паўтарылі важныя тэлефоны экстранных службаў, але і даведаліся пра адзіны нумар, а таксама прагаварылі самыя распаўсюджаныя сітуацыі і першачарговыя дзеянні.

Акрамя гэтага, госці ў форме пазнаёмілі малых з небяспекамі, якія таяцца ў пакоі, а таксама пагаварылі аб тым, як засцерагчы свой дом. Дарэчы, хлопцы столькі ўсяго ведаюць, што ў ратавальнікаў не засталося сумненняў, што гэтыя малыя дакладна не дапусцяць надзвычайнай сітуацыі!

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть