image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Урокі бяспекі ў школах Ушацкага раёна

689

Ушацкія ратавальнікі працягваюць працу ў рамках 2 этапу рэспубліканскай акцыі "Бяспека ў кожны дом!", і на гэты раз яны наведалі старшакласнікаў з Глыбочанскай і Арэхаўскай сярэдніх школ раёна.

З хлопчыкамі і дзяўчынкамі была праведзена займальная віктарына "Дзе логіка?", падчас якой дэманстраваліся слайды з зашыфраванымі на іх словамі, якія звязаны з бяспекай жыццядзейнасці. Распавёўшы аб прычынах пажараў, работнік ведамства прадэманстравала аўтаномны пажарны апавяшчальнік, правілы яго ўстаноўкі і выкарыстання. Пагаварылі і пра эвакуацыю з памяшканняў, і як правільна паводзіць сябе ў натоўпе.

Адгадаўшы слайд з вогнетушыцелем, хлопцы наглядна прадэманстравалі свае навыкі працыз ім.

Інспектар нагадала дзецям правілы запуску салютаў, нумары службаў выратавання, аб небяспеках неправільнай эксплуатацыі электраабсталявання, не засталася без увагі і пытанне аб шкодзе згубнай звычкі.

У завяршэнні мерапрыемства старшакласнікам было прадэманстравана мабільнае прыкладанне МНС Беларусі "Дапамога побач" і ўручана
наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть