image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Мама, тата, мы ў бяспецы моцныя!

787

Выхаванцы яслі-сада “Пралеска” і іх бацькі згуртаваліся ў ведах правілаў бяспекі ў спартыўным конкурсе “Мама, тата, мы ў бяспецы моцныя!”. Так, дружна, весела і пазнавальна прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня сям'і!

Адкрываючы мерапрыемства ратавальнікі агучылі мэты акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!", павіншавалі з надыходзячым святам і разам з прадстаўніком добраахвотнага пажарнага таварыства і таварыства ратавання на водах разыгралі важныя і патрэбныя падарункі-падпіску на часопіс "Юны ратавальнік" і аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Перад кожным спартыўным спаборніцтвам неабходна размінка. З яе і пачалося спартыўнае свята. Пад рытмічную музыку ўсе разам патанчылі, прадставіліся і павіталіся. Выпрабаванні арганізатары падрыхтавалі не жартоўныя, бо ў кожным з іх неабходны былі не толькі скорасць і знаходлівасць, але і веды правілаў бяспекі.
Так, бацькі і іх малыя спаборнічалі ў выкліку службы выратавання, надзяванні баявога адзення, адказвалі на пытанні вядучых, праходзілі шляхі эвакуацыі, тушылі ўмоўны пажар, ратавалі на вадзе.
На гэтым сюрпрызы не скончыліся, бо бацькі патрапілі ў самую сапраўдную НС, выявіўшы "ўзгаранне" каля саду. Ім, ужо не гуляючы, а насамой справе, давялося патэлефанаваць у службу выратавання і паведаміць неабходную інфармацыю. Дарэчы, гэта яны зрабілі добра! Ужо праз некалькі хвілін, удзельнікі спартовага спаборніцтва назіралі сапраўдную баявую працу!
Юныя памочнікі ратавальнікаў-актывісты беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных прадэманстравалі баявое разгортванне.
Вядома, ніхто не застаўся без падарунку, якія будуць нагадваць аб найважнейшым – бяспецы!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть