image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Талачын. Правілы пажарнай бяспекі ў побыце. Сакрэт раскрыты!

1013

На тэрыторыі Слаўнаўскага сельскага савета ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» прайшло пасяджэнне апорнага пункта аховы правапарадку, у якім прынялі ўдзел работнікі Талачынскага раённага аддзела па НС і прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў Талачынскага райвыканкама.

Работнік аддела давяла да прысутных аператыўную абстаноўку па пажарах, якая склалася ў вобласці і раёне за мінулы год і бягучы перыяд гэтага года. Затым была праведзена гульня «Сакрэт бяспекі» – дзе па сілуэтах прадметаў трэба было назваць галоўных віноўнікаў пажараў. Інспектар акцэнтавала ўвагу на сумнай статыстыцы, якая склалася ў раёне за апошнія 5 гадоў, патлумачыўшы, што большасць пажараў і гібелі людзей на іх адбываецца з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, часцей за ўсё ў стане алкагольнага ап'янення. З дапамогай інтэрактыўнай карты падпаленых недакуркаў Талачынскага раёна разгледзелі прыклады гібелі ад непатушанай цыгарэты. Адказваючы на пытанні, размешчаныя на макетах цыгарэт, удзельнікі акцыі паўтарылі, як паводзіць сябе падчас пажару, якія правілы пажарнай бяспекі трэба выконваць дома, паўтарылі таксама тэлефоны службаў выратавання.

На макеце печы яны без цяжкасцяў знайшлі парушэнні, якія могуць прывесці да пажараў.

– Практыка паказвае, што ў домаўладаннях, абсталяваных пажарнымі апавяшчальнікамі, у шмат разоў павышаецца ўзровень бяспекі людзей, якія пражываюць у іх. Гэты прыбор адчувальны нават да нязначнага задымлення ў памяшканні, што спрыяе хуткаму выяўленню ўзгарання на ранняй стадыі яго развіцця. Пры з'яўленні дыму ён падае магутны гукавы сігнал, які здольны апавясціць і разбудзіць соннага чалавека, – распавядае інспектар аддала пра прыбор, дзякуючы якому выратаваныя тысячы чалавечых жыццяў.

Ратавальнікі паказалі таксама прынцып дзеяння вогнетушыцеля і прадэманстравалі фільм «Ахвяры згубнай прывычкі».

У завяршэнне выступлення работнік аддзела адказала на ўзнікшыя ў прысутных пытанні, парэкамендавала ім весці здаровы лад жыцця і заўсёды выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть