image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наваполацк. За новымі ведамі – у цэнтр бяспекі!

596

Цэнтр бяспекі горада Наваполацка адкрыты для ўсіх ахвочых. Кожны дзень наведвальнікі цэнтра прыходзяць не толькі па новыя веды, але і новыя ўражанні.

Школьнікі заўсёды павінны памятаць правілы пажарнай бяспекі для дзяцей. Але як гаворыцца: «Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць». Так, хлопцы з сярэдняй школы № 2 горада Полацка наведалі цэнтр бяспекі. Пасля таго, як работнік МНС расказаў аб правілах бяспекі жыццядзейнасці, кожны са школьнікаў праверыў свае веды тэсціраваннем. На пляцоўцы «выкліку экстраных службаў» школьнікі акунуліся ў надзвычайныя сітуацыі, пры якіх яны самастойна адпрацоўвалі выклік экстраных службаў, паводле змадэляванай сітуацыі. Асаблівую цікавасць выклікаў "пакой дапоўненай рэальнасці", дзе хлопцы знаходзілі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі і адказвалі на пастаўленыя пытанні. Школьнікі пазнаёміліся са сродкамі пажаратушэння і змаглі самастойна справіцца з пажарам на кухні. Адмысловае захапленне выклікаў дымавы лабірынт. Кожны з удзельнікаў змог акунуцца ў атмасферу, якая набліжана да рэальнасці і адчуць тыя ўмовы, у якіх знаходзіцца чалавек пры эвакуацыі з задымленага памяшкання. Далей школьнікі наведалі пляцоўку "прыродныя небяспекі", дзе разгледзелі асноўныя прычыны пажараў, якія адбыліся ў экасістэме. Пасля работнік МНС расказаў аб правілах дарожнага руху пры перасячэнні праезнай часткі дарогі і аб недапушчальнасці знаходжання дзяцей на будаўнічых пляцоўках.

Завяршальным этапам стаў пакой з магчымасцю акунуцца ў сапраўднай кватэры пры дапамозе тэхналогіі віртуальнай рэальнасці, каб яшчэ раз выявіць і ўхіліць усе небяспекі. Падчас экскурсii не толькі хлопцы, але і іх педагогі атрымалi багаж неабходных ведаў і станоўчых эмоцый.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть