image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Дыялог аб бяспецы

573

Начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Валжанкоў сустрэўся з работнікамі раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Віталь Анатольевіч давёў інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі вобласці і раёна, прывёў канкрэтныя выпадкі і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў у мінулым годзе, нагадаў прысутным дзеянні ў выпадку ўзгарання, распавёў, як бяспечна пакідаць задымленае памяшканне.

Падчас гутаркі прадстаўнік МНС надаў асаблівую ўвагу захаванню патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама прывёў прыклады, калі неасцярожнае абыходжанне з агнём прывяло да сур'ёзных наступстваў.

Прысутным работнік МНС рэкамендаваў устанавіць у жылых пакоях домаўладанняў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, распавёў, як правільна яго ўсталёўваць і падтрымліваць у працаздольным стане.

Не засталося без увагі і пытанне дзіцячага свавольства з агнём. Начальнік аддзела заклікаў ніколі не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду.

Таксама Віталь Анатольевіч пазнаёміў прысутных з дадаткам «МНС Беларусі: Дапамога побач», пра яго функцыі і магчымасці. У завяршэнні сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі памяткі па пажарнай бяспецы і адказы на пытанні, якія цікавяць.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть