image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Орша. Размовы аб бяспецы ў бібліятэцы

668

Ў Аршанскім раёне праца з дзецьмі і моладдзю вядзецца па самых розных накірунках. У цэлай чарадзе шматлікіх мерапрыемстваў для гэтай катэгорыі насельніцтва асаблівае месца займаюць тыя, дзе прымаюць удзел выратавальнікі. Бо мерапрыемствы прахозяць заўседы цікава, а галоўнае пазнавальна.

У мерапрыемстве, якое арганізавалі работнікі дзіцячай бібліятэкі імя Корбана ў горадзе Орша, прыняла ўдзел інспектар сектара прапаганды Аршанскага аддзела па надзвычайным сітуацыям Юлія Алесіна. Галоўнай тэмай сустрэчы, стала тэма бяспекі дзяцей. З хлопчыкамі і дзяўчынкамі работнік МНС у цікавай і крэатыўнай форме нагадала асноўныя правілы якія неабходна выконваць дзеля захавання жыцця і здароўя. Юлія Сяргееўна расказала аб тых надзвычайных сітуацыях, з якімі людзі могуць сутыкнуцца ў паўсядзенным жыцці. Падрабязна пагутарылі на тэму небяспекі зімовага вадаёма, катання з горак. Разам успомнілі пра прычыны пажараў і як сябе паводзіць калі есць пагроза жыццю і здароўю.

Гульні, віктырыны – усе гэта дапамагло дзецям лепш засвоіць карысныя парады ратавальніка.

У завяршэнні мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў цікавы, а галоўнае, палезны падарунак ад работніка МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть