image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Баяздольны каравул Аляксея Шустрова, на рахунку якога – сем выратаваных жыццяў

457
Баяздольны каравул Аляксея Шустрова, на рахунку якога – сем выратаваных жыццяў

Мінулы год для шумілінскіх ратавальнікаў выдаўся напружаным і нялёгкім. На тэрыторыі раёна здарылася 36 пажараў, на якія ім даводзілася выязджаць, ратаваць ад агня чалавечыя жыцці, пабудовы, маёмасць, тэхніку, прыроду, і шмат іншых надзвычайных сітуацый. У зводцы службы 101 мы чытаем толькі сухія факты здарэнняў. А колькі было прыкладзена сіл і намаганняў ратавальнікаў, каб выратаваць жыццё чалавека ці яго маёмасць, часта не здагадваемся.

Нямала ратаванняў і выездаў на выклікі на рахунку каравула Аляксея Шустрова пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №1 г. п. Шуміліна. Асабліва важным і сур’ёзным поспехам мінулага года стала ратаванне на пажары кватэры ў шматкватэрным доме ў райцэнтры сямі чалавек, сярод якіх двое дзяцей. Невядома чым бы закончыўся пажар у той дзень, калі б не прафесійныя і граматныя дзеянні шумілінскіх ратавальнікаў на чале з Аляксеем. Яго падначаленыя камандзір аддзялення Павел Шчарбакоў, старшы пажарны Андрэй Рыжанкоў, вадзіцелі Анатоль Слімянёў, Міхаіл Дземідзенка, Сяргей Ніканаў і дыспетчар Міхаіл Корзан прадэманстравалі ў чарговы раз, што яны – зладжаная баяздольная каманда, сплаў маладосці і вопыту, якім падуладна рашэнне любой складанай задачы ў самых экстрэмальных умовах.

У паспяховасці справы ратавання вялікую ролю іграе кампетэнтнасць і прафесійныя якасці начальніка каравула. Калі ратавальнікі едуць на выклік, да апошняга могуць не ведаць, што там адбываецца. І менавіта начальнік, які адказвае за людзей, павінен разумна ацаніць сітуацыю і правільна расставіць задачы і прыярытэты. Калі гэта пажар, то з якіх бакоў падаць пажарныя ствалы, каб хутчэй патушыць, калі аварыя – што рабіць у першую чаргу. Аляксей Шустроў не раз дэманстраваў сваю жалезную логіку і ўменне хутка прымаць адэкватныя рашэнні. І ён сам не раз пераканаўся ў тым, што правільна абраў прафесію, закончыўшы ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС, і ўдзячны старэйшаму брату Мікалаю, які падаў у свой час прыклад.

Яны першымі прыходзяць на дапамогу. У любое надвор’е, у любы час сутак і пры любым раскладзе. Калі трэба, ідуць у агонь і ўтаймоўваюць яго, ратуюць людзей, ліквідуюць аварыі і любыя надзвычайныя сітуацыі. Гэта іх звычайная работа. Часам, праўда, гераічная і самаахвярная. Работа, якая патрабуе незвычайнай вытрымкі, маральных і фізічных сіл. І вельмі хочацца пажадаць шумілінскім ратавальнікам, каб як мага радзей даводзілася ім удзельнічаць у выратавальных аперацыях ці рызыкаваць жыццём. Пажадаць сілы, здароўя, удачы і спакойнай службы!

 

карэспандэнт раённай газеты "Герой працы" Алена Карпушэнка

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть