image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Бяспека зімовага вадаёма!

532

Прадстаўнікі моладзевага руху, члены маладзёжнага атрада аховы правапарадку і работнікі МНС адправіліся на вадаёмы з акцыяй “Зімовы патруль”, а таксама правялі навучальны занятак з падлеткамі сярэдняй школы №1 гарпасёлка Ліёзна.

Задача арганізатараў рэйду – прафілактыка надзвычайных сітуацый на вадаёмах і папярэджанне выхаду людзей на неакрэплы тонкі лёд у зімовы перыяд.
Перад выхадам на патруляванне з удзельнікамі акцыі правёў інструктаж па тэхніцы бяспекі, а таксама распавялі аб надзвычайных здарэннях, якія адбылiся з рыбакамі ў папярэднія сезоны. Акрамя гэтага, работнікі МНС растлумачылі алгарытм дзеянняў, калі праваліўся пад лёд.
Прадстаўнік таварыства ратавання на водах Аляксандр Цімошчанкаў расказаў дзецям сярэдняй школы нумар 1 правілы паводзін на вадаёме. Аляксандр Пятровіч прывёў прыклады мінулых гадоў, калі па няведанні ці па неасцярожнасці непаўналетнія станавіліся ахвярамі тонкага лёду.
Такі выпадак адбыўся напярэдадні Новага года ў Полацку, калі двое школьнікаў, катаючыся на цюбінгах, пайшлі пад ваду і да гэтага часу не знойдзены.
У канцы сустрэчы падлеткі праглядзелі навучальны фільм з цыкла «Азбука бяспекі», а таксама пагулялі, каб замацаваць атрыманыя веды.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть