image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Талачын. Забавы на лядовым катку

420

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў інспектар Талачынскага раённага аддзела па НС і Дзед Мароз-выратавальнік выйшлі на лядовы каток у г. Талачыне для таго, каб правесці прафілактычнае мерапрыемства ў рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!».

Ратавальнікі падрыхтавалі для наведвальнікаў займальныя конкурсы і віктарыны па бяспецы. З энтузіязмам аматары катання на каньках узяліся дэманстраваць свой спрыт у конкурсе «Затушыць агонь», у якім снежкамі з паперы трэба было на хаду трапіць у агонь з адтулінай. Аматары салодкага змаглі парадаваць сябе цукеркай, але разгарнуць яе трэба было надзеўшы на рукі пажарныя пальчаткі-крагі. У конкурсе «Убяры ялінку» юным канькабежцам неабходна было ўпрыгожыць ёлку бяспечнымі цацкамі. Праверыць сваю кемлівасць рабяты змаглі, разгадаўшы навагоднія загадкі і рэбусы па бяспецы. Пасля гэтага яны ўспомнілі тэлефоны службаў выратавання і папрактыкаваліся ў іх выкліку.

Не засталіся ўбаку і дарослыя. Таты са сваімі дзецьмі актыўна адказвалі на пытанні па правілах бяспечнага выкарыстання бенгальскіх агнёў, хлапушак, петардаў і салютаў, а замацавалі свае веды ў анлайн-гульні «Крокі выратавання».

Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў на памяць невялікі падарунак у выглядзе настольнага календара ад МНС на 2022 год, а дзятва яшчэ і расклад заняткаў, а таксамі буклет з карыснымі парадамі аб тым, як бяспечна правесці навагоднія і калядныя святы.

Віншаванні, конкурсы, віктарыны, а таксама фатаграфія на памяць з незвычайным Дзедам Марозам падарылі прысутным зарад станоўчых эмоцый і добры настрой.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть