image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Вучым бяспецы, гуляючы

922

Сённяшняя раніца для хлапчукоў і дзяўчынак з дзіцячага садка №2 горада Сянно стала незвычайным, бо ў госці да іх прыйшоў Дзед Мароз-выратавальнік, каб напярэдадні навагодніх святаў нагадаць пра бяспеку.

Галоўны герой распавёў, якія небяспекі пільнуюць нас вакол і як іх варта пазбягаць. Выхаванцы паўтарылі правілы бяспечных паводзін зімой, успомнілі нумары экстранных службаў, гулялі ў рухомыя гульні. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, гулялі ў "Небяспечна-бяспечна". Прыемна, што дашкольнікі ведаюць, як дзейнічаць пры пажары, як выклікаць ратавальнікаў і што ім варта паведаміць. Далей хлапчукам і дзяўчынкам быў прадэманстраваны мультфільм аб бяспецы «Чароўная кніга». І, вядома ж, як жа без цудаў! Пасля завяршэння мерапрыемства, усе рабяты атрымалі з рук пажарнага Дзеда Мароза карысныя падаруначкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть