Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Орша. Навагодняя казка бяспекі працягваецца
У рамках акцыі “Бяспечны Новы год!” работнікі Аршанскага аддзела па надзвычайным сітуацыям сустракаюцца з вучнямі школ, каб перад галоўным святам года нагадаць асноўныя правілы бяспекі.
Сення хлопцы і дзяўчаты з школ № 4,12,13 горада Орша сустракалі незвычайнага Дзеда Мароза і Снягурку. Казачныя героі разам з работнікамі МНС расказалі пра тонкі лед, галалед і небяспечнае катанне з горак. Завастрылі ўвагу на правілах выкарыстання электрапрыбораў, а таксама святочных герлянд, нагадалі пра тое, якую небяспеку ўяўляе піратэхніка. Дзеці разгадвалі загадкі, адгадвалі песні, правільна упрыгожвалі елку. Але без спрэчкі не абашлося! Ці можна вешаць на навагоднюю прыгажуню цукеркі і шышкі, хлопчыкі і дзяўчынкі не ведалі. Тады на дапамогу прыйшоў інспектар прапаганды Мікалай Бараш, які адказаў на ўсе пытанні.
А каб было весялей вучні прынялі ўдзел у ролі галоўных герояў навагодняй казкі. А потым з радасцю паглядзелі мультфільм “Чароўная кніга МНС” .
Кожны ўдзельнік мерапрыемстваў атрымаў карысныя падарункі, новыя веды і добры настрой!