image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наваполацк. Вучымся сустракаць навагоднія святы бяспечна!

892

Урокi бяспекі ў рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» прайшлi у сярэдняй школе №14 и гiмназii №2 горада Наваполацка.

Ратавальнікі падрыхтавалі для вучняў цікавы ўрок з акцэнтам на бяспеку маючых адбыцца свят. Правілы бяспекі ў форме конкурсаў і віктарын заўсёды засвойваюцца лепей, менавіта таму ратавальнікі на гэта зрабілі асаблівы ўхіл.

Вялікую цікавасць у навучэнцаў выклікала гульня «Дапоўненая рэальнасць», дзе былі сабраны розныя небяспекі. Праграмны комплекс наглядна прадэманстраваў, да чаго могуць прывесці наступствы ў паўсядзённым жыцці.

Школьнікі прыгадалі нумары экстраных службаў, па якіх трэба тэлефанаваць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. У гульні «Крокі выратавання» склалі правільную паслядоўнасць паведамлення інфармацыі дыспетчару МНС.

У віктарыне даведаліся важныя правілы ўпрыгожвання навагодняй прыгажуні, а таксама аб небяспецы піратэхнічных вырабаў і тонкага лёду.

Каб папоўніць свае веды асноў бяспекі жыццядзейнасці самастойна ратавальнікі пазнаёмілі хлопцаў з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть