image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Акцыя ў разгары!

681

У Лёзненскім раёне працягваецца акцыя “Апавяшчальнік у кожны дом!”. Работнікі райаддзела па НС штодня праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў дамах катэгараваных грамадзян, размяшчаюць “пасты бяспекі” у месцах масавага знаходжання людзей, дзе расказваюць, як важна ўсталяваць у сваім доме апавяшчальнік.

Прыкладаў станоўчай спрацоўкі АПА – не мала. Іх прыводзілі работнікі райаддзела па НС пры зносінах з жыхарамі і гасцямі гарпасёлка.
Пажар можа ўзнікнуць нават у самага пільнага гаспадара і трэба быць упэўненым, што ў трагічны момант сваім сігналам апавяшчальнік абудзіць, выратуе не толькі жыццё, але і маёмасць.
Акрамя гэтага, работнікі МНС нагадалі аб прычынах пажараў, расказалі, як паводзіць сябе, калі трапіў у вогненную пастку, а таксама ўручылі тэматычныя буклеты!
У гэты час у краме «Гандлёвы Цэнтр» горпасёлка Лёзна памочнікі ратавальнікаў размясцілі тэматычную пляцоўку, на якой можна было даведацца, як устанавіць АПА, што рабіць у выпадку пажару, якімі могуць быць яго прычыны, а таксама шмат іншай карыснай інфармацыі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть