image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Віцебскі раён. Лікбез ад МНС

780

Каб прадухіліць трагедыю ў доме, работнікі Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодзень наведваюць населеныя пункты раёна, аглядаюць жылыя памяшканні, дапамагаюць выявіць недахопы і навучаюць насельніцтва элементарным правілам бяспекі.

У рамках акцыі «Апавяшчальнік у кожны дом» кароткі лікбез аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку працаўнік прапаганды праводзіць на «пастах бяспекі», якія разгортваюцца ў крамах. На «посту бяспекі» жыхары раёна змаглі знайсці адказы на пытанні: дзе купіць апавяшчальнік, як устанавіць яго, як часта трэба мяняць элемент харчавання, як праверыць яго працаздольнасць і інш.

Многіх удзельнікаў акцыі зацікавіла зона "Парушэнні ў кватэры", дзякуючы якой можна было ўбачыць асноўныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў доме, а таксама наглядна паглядзець месцы ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

У завяршэнне мерапрыемстваў кожны ўдзельнік акцыі атрымаў у падарунак наглядна - выяўленчую прадукцыю МНС, але самае галоўнае работнікі МНС пераканалі грамадзян у эфектыўнасці ўстаноўкі апавяшчальніка ў іх жыллё.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть