image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Верхнядзвінск. У госці ў дзіцячы садок

793

«Запалкі не цацка, агонь не забава!» - гэта прыказка стала галоўнай тэмай сустрэч работніка прапаганды Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з выхаванцамі дзіцячых садоў Верхнядзвінскага раёна.

У ходзе гутаркі дзеці ахвотна расказвалі, якія правілы пажарнай бяспекі яны ўжо ведаюць. Работнік МНС расказала дзятве аб правільных дзеяннях падчас пажару. Разам узгадалі нумары экстраных службаў 101, 112, якія неабходна выклікаць пры ўзнікненні пажару і прымянілі свае веды на практыцы. Пры выкарыстанні гульні «Небяспечна - бяспечна» дашкольнікі ўспомнілі, з якімі цацкамі можна гуляць, а з якімі не.

Рабяты ў гульнявой форме паўтарылі, якія правілы неабходна выконваць, каб не дапусціць узнікненні пажару. Бо менавіта ў гэтым узросце малыя лепш засвойваюць атрыманую інфармацыю. Хлапчукі і дзяўчынкі ўважліва слухалі работніка і абяцалі ніколі не песціцца з запалкамі і нагадваць аб правілах бяспекі дарослым.

Напрыканцы сустрэчы, для таго, каб дзеці заўсёды памяталі і выконвалі правілы пажарнай бяспекі, работнік МНС раздала ім напамінкі і тэматычныя размалёўкі на тэму бяспекі жыццядзейнасці. Таксама быў праведзены супрацьпажарны інструктаж з выхавацелямі дзіцячага сада.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть