image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бешанковічы. Жыццё важней за ўсё

713

Як дзейнічаць у выпадку пажару? Куды бегчы і што ратаваць? Як не паддацца паніцы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні павінен ведаць кожны чалавек, бо веданне, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях, якія ўзніклі ў грамадскім месцы або дома, дапамогуць разгледзець іх аб'ектыўна, а адпрацаваныя да аўтаматызму дзеянні, дапамогуць захаваць нашу самую галоўную каштоўнасць – жыццё. Усе гэтыя пытанні разглядаліся на сустрэчы намесніка начальніка Бешанковіцкага раённаяга аддзела па НС Аляксея Голуба з працоўным калектывам прыватнага прадпрыемства «Белвудбудгандаль».

Для пачатку Аляксей Рыгоравіч нагадаў прысутным аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце. Затым ён азнаёміў з дзеяннямі ў выпадку ўзнікнення пажару, паказаў, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.

У сваім выступе ратавальнік распавёў пра пажары, якія адбыліся ў гэтым годзе, аб прычынах гібелі людзей на iх, адзначыўшы, што менавіта чалавечая бестурботнасць з'яўляецца галоўным фактарам ўзнікнення няшчасных выпадкаў.

Асобная ўвага была нададзена забеспячэнню бяспекі дзяцей. Бо адзін няправільны крок дзіцяці, няўважлівасць і бестурботнасць бацькоў могуць абярнуцца трагедыяй. Работнік МНС заклікаў дарослых ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду, кантраляваць іх баўленне часу, быць прыкладам для пераймання і пастаянна нагадваць аб правілах бяспечных паводзін дома, на вуліцы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть