image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Парк атракцыёнаў бяспекі» ад ратавальнікаў Талачына

708

У Талачыне прайшоў фінальны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё», галоўная мэта якой папярэдзіць пажары праз непатушанаю цыгарэту.

Работнікі Талачынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных часова ператварыліся ў «вавёрачак-памагатых», у гандлёвым цэнтры «Санта» арганізавалі цэлы «Парк атракцыёнаў бяспекі».

На ўваходзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца з выставай конкурсных работ «Бяспечная попельніца» школьнікаў і ліцэістаў раёна. Уваходным білетам на незвычайныя атракцыёны была цыгарэта або запаўненне клятвы «Змагара з курэннем».

Каб паказаць магчымыя наступствы непатушаных цыгарэт, удзельнікам мерапрыемства прапаноўвалася наведаць атракцыён «Карта падпаленых недакуркаў», на якой былі нанесеныя месцы пажараў, што адбыліся ў раёне за апошнія 6 гадоў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём. На пляцоўцы-атракцыёне «Бяспечная попельніца» пакупнікі з дапамогай дартса даведаліся пра тое, што, трапляючы на розныя паверхні, непатушаная цыгарэта прыводзіць да пажараў і лепшае месца для яе - попельніца. «Контратака» - атракцыён, дзе кожнаму прадставілася магчымасць намаляваць дызайн для пачка цыгарэт, які сведчыў бы пра недапушчальнасць курэння ў ложку і неасцярожнага абыходжання з агнём. «Галаваломкі ад вавёркі» з дапамогай картак з QR-кодамі пазлаў пазнаёмілі з інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніяй «Не чакай вавёрачку. Тушы недакурак!». Пераканацца ў тым, што верагоднасць пажару ад непатушанай цыгарэты значна павялічваецца, можна было на атракцыёне «Здаровы азарт». А апошні атракцыён «Забі на шкодную звычку» прапаноўваў адмовіцца ад цыгарэт, прыбіваючы іх да дошкі. Тых, хто паспяхова вытрымаў усе выпрабаванні, чакалі ўзнагароджанні: прысмакі, прызы ад МНС і буклеты «Не прапальвай сваё жыццё».

У гэты дзень многія наведвальнікі крамы атрымалі зарад пазітыўных эмоцый і добрага настрою.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть