image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Полацк. Студэнты педагагічнага каледжа супраць шкоднай звычкі

311

Полацкія ратавальнікі правялі прафілактычнае мерапрыемства з будучымі педагогамі ў рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!".

Работнікі МНС распавялі студэнтам пра пажары, якія адбыліся ў горадзе і вобласці, паўтарылі правілы эксплуатацыі першаснымі сродкамі пажаратушэння і нагадалі пра мабільны памочнік «МНС Беларусі: Дапамога побач» і надзейны сябар аўтаномным пажарным апавяшчальніку. Таксама ратавальнікі паказалі хлопчыкам і дзяўчынкам фільм «Ахвяры звычкі», каб прысутныя змаглі наглядна ацаніць шкоду ад такой, як ім здаецца, бяскрыўднай звычкі.

Падчас мерапрыемства студэнты даведаліся аб тым, чым небяспечна курэнне ў ложку і да чаго можа прывесці само курэнне, прыводзячы прыклады сумных наступстваў. Таксама работнікі МНС нагадалі алгарытм выкліку службы выратавання, дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару. Неад'емнай часткай мерапрыемстваў стала забаўляльная праграма, падчас якой дзеці больш падрабязна даведаліся пра шкодную звычку праз віктарыны, гульні, а асабліва спадабалася дзецям адгадваць рэальныя факты пра курэнне ў гульні "Веру, не веру". Кожны ўдзельнік змог пакінуць сваё меркаванне аб курэнні на імправезаванай цыгарэце.

Ратавальнікі прыйшлі не з пустымі рукамі і падрыхтавалі для студэнтаў наглядна выяўленчую прадукцыю, каб хлопцы заўсёды мелі пад рукой важныя правілы бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть