image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Орша. Нагадваем пра бяспеку студэнтам

713

Работнікі Аршанскага горрайадзела па надзвычайным сітуацыям у рамках акцыі «Не пражыгай свае жыцце!» наведаліся да студэнтаў Аршанскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесійна- тэхнічнага каледжа. І прапанавалі пагуляць у гульню, але не ў простую, а прысвечаную тэме бяспекі жыццядзейнасці, у тым ліку пажарнай небяспекі курэння – «No Smoking Quiz».

Ратавальнікі пацікавіліся ў удзельнікаў ці яны паляць, ці выконваюць культуру спажывання тытуню, а ў тых, хто не паліць цікавіліся, якія нязручнасці дастаўляюць ім курцы? Пасля чаго арганізатары мерапрыемства перадалі хлопцам і дзяўчатам сімвалічную цыгарэту, на якой тыя напісалі пажаданні курцам. Вядучы да пачатку гульні абвясціў, што на працягу ўсіх тураў «No Smoking Quiz» можна будзе памяняць цыгарэту на цукерку. Пасля чаго быў дадзены старт гульні, на працягу якой удзельнікі змаглі павандраваць па старонках бяспекі, даведацца, як не патрапіць у зводкі МНС, успомніць, чым дапаможа аўтаномны пажарны апавяшчальнік бестурботным курцам.

Самыя акцыўныя ўдзельнікі атрымалі карысныя падарункі, такія як календары і наглядна-выяўленчую літаратуру. Пасля гульні, старэйшы інспектар прапаганды МНС Аршанскага раёна Мікалай Бараш прадэманстраваў прафілактычны фільм «Ахвяры згубнай звычкі», растлумачыў, што курэнне цыгарэт у грамадска-масавых месцах караецца штрафам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть