image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Паліш – сам сябе загубіш!

179

Першы намеснік начальніка Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Салаўёў сустрэўся з работнікамі цэха дрэваапрацоўкі аграгарадка Бабінавічы ў рамках першага этапа акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!”.


Андрэй Уладзіміравіч пачаў свой выступ з трагічнага прыкладу гібелі жыхара г.п.Лёзна, жыццё якога абарвалася з-за непатушанай цыгарэты. Што можа засцерагчы ад небяспекі суседзяў і сваякоў курца? Аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты просты прыбор, па словах замначальніка аддзела, павінен быць усталяваны ў кожным жылым пакоі.
Госці ў форме нагадалі і пра іншыя прычыны вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму, да іх адносіцца пячное ацяпленне, парушэнні ў выкарыстанні электрычных прыбораў, дзіцячае свавольства. І на ўсё ў першага намесніка начальніка Лёзненскага РАНС ёсць прыклады з жыцця.
У завяршэнні мерапрыемства работнікі МНС прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны, прадэманстравалі навучальныя відэафільмы, уручылі буклеты.
Ідэалагічным завяршэннем мерапрыемства стала сімвалічная акцыя "Забі на цыгарэту", як знак пратэсту супраць агністай бяды ад не затушанай цыгарэты.
 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть