image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дуброўна. Тушы недакурак!

1062

Падыходзіць да завяршэння першы этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». Работнікі Дубровенскага раённага аддзела па надзвычайным ситуацыям правялі выступ у працоўным калектыве малочна-таварнай фермы.

Курэнне - гэта шкодная звычка, якая можа прывесці да бяды. Таму работнікі Дубровенскага РАНС зрабілі акцэнт у сваім выступе на неасцярожным абыходжанні з агнём пры курэнні. Курэнне не толькі шкодзіць здароўю, але і з'яўляецца адной з асноўных прычын узнікнення пажараў. Ратавальнікі заклікалі не курыць у ложку, выкарыстоўваць пры курэнні попельніцу і абавязкова праверыць патушаны ці недакурак пасля курэння. У сувязі з гэтым ратавальнікі нагадалі, што па ўсёй рэспублікі не змяншае абароты кампанія «Не чакай вавёрачку – тушы недакурак».

Пасля чаго ратавальнікі нагадалі аб тым, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару, нумары тэлефонаў экстраных службаў, а таксама правілы эвакуацыі з будынка ў выпадку бяды. Таксама ратавальнікі нагадалі правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення, у сувязі з пачаткам ацяпляльнага сезона.

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік - сродак, які паведаміць аб узнікненні пажару на ранняй стадыі яго развіцця, таму ратавальнікі настойліва рэкамендавалі ўсталяваць яго ў сваіх домаўладаннях.

Паклала свой пачатак кампанія "Бяспечная старасць". Работнікі МНС заклікалі не пакідаць у бядзе сваіх пажылых сваякоў. Бо яны ўжо не могуць спраўляцца з усімі абавязкамі па хаце, а бо гэта можа прывесці да пажару. Што неабходна зрабіць у першую чаргу: памяняць старую электраправодку, прывесці ў парадак пячное ацяпленне, а таксама прысядзібныя ўчасткі.

Па завяршэнні мерапрыемства, прысутныя зрабілі для сябе пэўныя высновы з выступу работнікаў МНС, пра тое - а ці варта наогул курыць? Таксама ўдзельнікам акцыі ўручалася наглядна-выяўленчая прадукцыя ў выглядзе памятак "не прапальвай сваё жыццё".

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть