image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы на кантролі ў ратавальнікаў Браслава

727

Штогод на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбываюцца пажары на аб'ектах сельскагаспадарчай галіны, якія прыводзяць да непапраўных наступстваў. Большасць надзвычайных сітуацый можна было б прадухіліць, выконваючы патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі.

Адной з найбольш эфектыўных мер па павышэнню пажарнай бяспекі з'яўляецца прафілактычная праца, бо пажар прасцей прадухіліць, чым потым расплачвацца за наступствы. Так у мэтах вывучэння стану кантролю за выкананнем патрабаванняў пажарнай бяспекі сельскагаспадарчых аб'ектаў начальнік Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў выступленне ў працоўным калектыве адкрытага акцыянернага таварыства "Слабодка-Агра".

У ходзе гутаркі начальнік аддзела правёў інструктыўна-тлумачальную працу аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі для работнікаў сельскагаспадарчага прадпрыемства. Захаванне мер пажарнай бяспекі, пастаянны кантроль за абсталяваннем і тэхналагічным працэсам, наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння – усё гэта растлумачыў Сяргей Васільевіч. Таксама не абышоў бокам пытанне парадку дзеянняў персаналу пры розных надзвычайных сітуацыях і ведаў нумароў выкліку экстранных службаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть